220013, г.Минск, ул. Дорошевича, 8,

приемная администрации: +375 17 378-34-12,

факс: +375 17 353-32-21, +375 17 379-25-75,

sovadm@minsk.gov.by (не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц.
Реализовать данную возможность можно через сайт обращения.бел (интернет-сайт))

«горячая линия»

Рус Бел

Літаратурна-музычная імпрэза 27 красавіка ў Мінскім гарадскім тэатры паэзіі Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы адбылася літаратурна-музычная імпрэза "Душа імкнецца да душы", прысвечаная творчасці паэта, лаўрэата літаратурных прэмій Навума Гальпяровіча.

З прывітальным словам выступіў кіраўнік тэатра, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў. Прагучалі вершы ў выкананні зорак Беларускага радыё Алега Вінярскага і Маргарыты Захарыі. Песні на вершы паэта спявалі лаўрэат прэміі "За духоўнае адраджэнне" артыст Алег Сямёнаў, барды Наталля Нікіціна і Аляксей Нежавец. Навум Якаўлевіч адказаў на пытанні слухачоў.

Імпрэза стала сапраўдным святам для аматараў паэзіі.

Наступная сустрэча ў Мінскім гарадскім тэатры паэзіі адбудзецца 25 мая і будзе прысвечана творчасці паэта Уладзіміра Мазго, які піша не толькі для дарослых чытачоў, а і для маленькіх.

Чакаем Вас у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы (вул. Веры Харужай, 16) 25 мая ў 18.00. Уваход вольны.