220013, г.Минск, ул. Дорошевича, 8,

приемная администрации: +375 17 378-34-12,

факс: +375 17 353-32-21, +375 17 379-25-75,

sovadm@minsk.gov.by (не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц.
Реализовать данную возможность можно через сайт обращения.бел (интернет-сайт))

«горячая линия»

Рус Бел

Свята туркменска-беларускага сяброўства ў Цэнтральнай  бібліятэцы імя Янкі Купалы Паслухаць вершы класіка туркменскай літаратуры Махтумкулі, ацаніць майстэрскае выкананне старадаўняга танца "Куштдэпдзі", нацешыцца гукамі экзатычнага музычнага інструмента дутар… Такую магчымасць "дакрануцца" да багатых нацыянальных традыцый Туркменістана атрымалі госці ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага сяброўству нашых краін, што адбылося 12 кастрычніка ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы.

Сустрэча была прымеркавана да хуткага святкавання галоўнага дзяржаўнага свята Туркменістана – Дня Незалежнасці, што адзначаецца 27 кастрычніка. 25 гадоў таму пачаўся сучасны этап гістарычнага развіцця краіны – этап пабудовы новага, свабоднага і незалежнага жыцця. Усе гэтыя гады Беларусь і Туркменістан цесна супрацоўнічаюць у эканамічных, палітычных і культурных пытаннях. Каб умацаваць сяброўскія сувязі паміж нашымі краінамі праз дзіцячую творчасць, а таксама садзейнічаць знаёмству беларускіх школьнікаў з традыцыямі і гісторыяй дружалюбнай нам дзяржавы, Пасольства Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь, РВУ "Выдавецкі дом "Звязда" і рэдакцыя журнала "Бярозка" ў жніўні абвясцілі конкурс "Туркменістан вачамі беларускіх дзяцей". У святочнай абстаноўцы пераможцы з розных рэгіёнаў Беларусі атрымалі дыпломы і памятныя падарункі ад Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла спадара Назаргулы Шакулыевіча Шакулыева.