Russian Belarusian English

220013, г.Минск, ул. Дорошевича, 8,
приемная администрации: +375 17 292-04-12,
факс: +375 17 237-32-21, +375 17 292-25-75
sovadm@minsk.gov.by

Уважаемые пользователи сети Интернет, жители и гости Советского района столицы!

Приветствуем Вас на официальном сайте администрации Советского района г.Минска.

Надеемся, что наш сайт окажется для Вас полезным, и Вы сможете получить достоверную и полную информацию о работе предприятий и организаций, а также напрямую обратиться со своими вопросами и предложениями к руководителям органов исполнительной власти.

  ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
от 28.09.2017 № 215

ІНСТРУКЦЫЯ
аб парадку арганізацыі і правядзення
рэспубліканскага конкурсу «Чалавек Года ў сферы культуры»
па выніках 2017 года

1. Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак арганізацыі і правядзення рэспубліканскага конкурсу «Чалавек Года ў сферы культуры» па выніках 2017 года (далей – конкурс).

2. Конкурс праводзіцца ў мэтах стымулявання творчай і дзелавой ініцыятывы работнікаў культуры, прапаганды інавацыйных ідэй і перадавога вопыту ў культурнай дзейнасці, забеспячэння шырокага грамадскага прызнання дасягненняў творчай дзейнасці, якія ажыццёўлены ў 2017 годзе.

3. Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (далей – Міністэрства культуры), Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, абласныя выканаўчыя камітэты, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, грамадскае аб'яднанне «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў».

4. Для непасрэднага кіраўніцтва арганізацыяй і правядзеннем конкурсу ствараецца арганізацыйны камітэт, склад якога зацвярджаецца Міністэрствам культуры.

5. Конкурс праводзіцца па намінацыях:

  • «Архітэктура і рэстаўрацыя»;
  • «Выяўленчае мастацтва»;
  • «Манументальнае мастацтва»;
  • «Тэатральнае мастацтва»;
  • «Музычнае мастацтва»;
  • «Харэаграфічнае мастацтва»;
  • «Эстраднае мастацтва»;
  • «Цыркавое мастацтва»;
  • «Кінавідэамастацтва»;
  • «Захаванне гісторыка-культурнай спадчыны»;
  • «Народная творчасць»;
  • «Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва»;
  • «Музейная дзейнасць»;
  • «Бібліятэчная дзейнасць»;
  • «Клубная дзейнасць»;
  • «Педагагічная работа з творчай моладдзю»;
  • «Асвятленне пытанняў культуры ў сродках масавай інфармацыі».

6. У конкурсе могуць прымаць удзел грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія з'яўляюцца работнікамі арганізацый культуры, устаноў адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі і рэдакцыйна-выдавецкіх устаноў (для ўдзелу ў намінацыі «Асвятленне пытанняў культуры ў сродках масавай інфармацыі»), праектных і падрадных арганізацый (для ўдзелу ў намінацыі «Архітэктура і рэстаўрацыя»), членамі грамадскіх аб'яднанняў, у тым ліку творчых саюзаў, і якія маюць у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2017 года дасягненні ў сферы культуры і мастацтва, педагагічнай дзейнасці, асвятлення пытанняў культуры ў сродках масавай інфармацыі, аховы гісторыка-культурнай спадчыны, архітэктуры і рэстаўрацыі (далей – удзельнікі конкурсу).

7. Крытэрыямі ацэнкі дасягненняў удзельнікаў конкурсу з'яўляюцца:

7.1. для намінацый «Архітэктура і рэстаўрацыя», «Выяўленчае мастацтва», «Манументальнае мастацтва», «Тэатральнае мастацтва», «Музычнае мастацтва», «Харэаграфічнае мастацтва», «Эстраднае мастацтва», «Цыркавое мастацтва», «Кінавідэамастацтва»:

  • мастацкі ўзровень вынікаў творчай дзейнасці ўдзельніка конкурсу;
  • публічны паказ (выкананне) вынікаў творчай дзейнасці ўдзельніка конкурсу на працягу года;
  • грамадскі рэзананс, які мелі вынікі творчай дзейнасці ўдзельніка конкурсу, перамогі на міжнародных, рэспубліканскіх, рэгіянальных мастацка-творчых спаборніцтвах, дзяржаўныя ўзнагароды і прэміі Рэспублікі Беларусь, міжнародныя ўзнагароды і прэміі, заахвочванні рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь, творчых саюзаў, міжнародных і замежных арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў, водгукі ў сродках масавай інфармацыі;
  • прафесійныя якасці ўдзельніка конкурсу;

7.2. для намінацыі «Захаванне гісторыка-культурнай спадчыны»:

  • дзейнасць па захаванні, папулярызацыі і адраджэнні аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, вынікі якой маюць канкрэтныя дасягненні, выкананне навукова-даследчых работ, якія дазволілі выявіць раней невядомыя звесткі аб адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцях гісторыка-культурнай каштоўнасці, правядзенне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, якія прывялі да аднаўлення страчанага аблічча гісторыка-культурнай каштоўнасці;
  • прафесіяналізм, сістэмнасць і перспектыва развіцця дейнасці па захаванні, папулярызацыі і адраджэнні аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны;
  • сацыяльны эфект дзейнасці і водгукі СМІ;
  • значнасць месца аб'екта гісторыка-культурнай спадчыны, на якім праведзены работы, у духоўным жыцці грамадства, далучэнне яго ў сучасны сацыякультурны абарот, экскурсійная даступнасць і турыстычная прывабнасць аб'екта;

7.3. для намінацый «Народная творчасць» і «Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва»:

  • мастацкі ўзровень і грамадскі рэзананс вынікаў творчай дзейнасці ўдзельніка конкурсу;
  • арыгiнальнасць выкарыстання нацыянальных мастацкіх традыцый, iх тактоўная iнтэрпрэтацыя ў адпаведнасцi з сучаснымi ўмовамi;
  • значнасць рэалізуемых культурных праектаў у накірунку адраджэння, захавання нацыянальных мастацкіх традыцый і развіцця сучасных накірункаў народнай творчасці, народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
  • удзел і перамогі ў прэстыжных міжнародных і рэспубліканскіх культурных мерапрыемствах, работа ў складзе журы, экспертных, атэстацыйных камісій;

7.4. для намінацый «Музейная дзейнасць», «Бібліятэчная дзейнасць», «Клубная дзейнасць»:

  • прафесійнае майстэрства, прафесійныя дасягненні, наватарства;
  • праведзеныя новыя, высокага ўзроўню значныя мерапрыемствы і акцыі;
  • удзел у міжнародных і рэспубліканскіх форумах, рабоце ў складзе журы міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў;

7.5. для намінацыі «Педагагічная работа з творчай моладдзю»:

  • прымяненне новых эфектыўных форм і метадаў работы з таленавітай моладдзю, стварэнне ўмоў для яе плённай дзейнасці;
  • эфектыўнасць работы па падрыхтоўцы пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх мастацка-творчых спаборніцтваў і алімпіяд па прадметах культуры і мастацтва;
  • узровень прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў, іх высокія маральныя якасці і аўтарытэт;
  • актуальнасць і адпаведнасць вопыту педагагічнай дзейнасці сучасным тэндэнцыям развіцця адукацыі, валоданне сучаснымі методыкамі і сродкамі навучання;
  • дасягненне высокіх паказчыкаў у прапагандзе духоўных каштоўнасцей, эстэтычным выхаванні творчай моладзі;

7.6. для намінацыі «Асвятленне пытанняў культуры ў сродках масавай інфармацыі»:

  • грамадскае прызнанне, актуальнасць і папулярнасць аўтарскіх работ і публікацый па пытаннях культурнага жыцця краіны;
  • паўната і рознабаковасць асвятлення падзей культурнага жыцця краіны ў сродках масавай інфармацыі;
  • майстэрства падачы матэрыялу, арыгінальнасць і творчы характар работы;
  • аб'ектыўнасць і дакладнасць выкладзеных фактаў;
  • аб'ём друкаванага матэрыялу, вядзенне пастаянных рубрык;
  • колькасць водгукаў на апублікаваныя матэрыялы, іх разнастайнасць;
  • запатрабаванасць выданняў, якія змяшчаюць прадстаўленыя на конкурс творы;
  • колькасць і змест артыкулаў, рэцэнзій у сродках масавай інфармацыі.

8. Конкурс праводзіцца ў некалькі этапаў:

8.1. да 31 снежня 2017 г. – вылучэнне кандыдатур удзельнікаў конкурсу.

Вылучэнне кандыдатур удзельнікаў конкурсу ажыццяўляецца на пасяджэннях калегіяльных органаў ці сходах працоўных калектываў арганізацый культуры, устаноў адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі і рэдакцыйна-выдавецкіх устаноў, праектных і падрадных арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў, у тым ліку творчых саюзаў;

8.2. з 2 па 15 студзеня 2018 г. уключна – прыём заявак на ўдзел у конкурсе.

У Міністэрства культуры прадстаўляюцца конкурсныя дакументы, якія ўключаюць:

  • заяўку на ўдзел у конкурсе па форме згодна з дадаткам да дадзенай Інструкцыі;
  • выпіску з пратакола пасяджэння калегіяльнага органа ці сходу працоўнага калектыву з рэкамендацыяй аб вылучэнні кандыдатуры для ўдзелу ў конкурсе;
  • даведку-аб'ектыўка на ўдзельніка конкурсу;
  • копіі 30-й – 34-й старонак пашпарту грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, ці копію іншага дакумента, які сведчыць асобу;
  • абгрунтаванне дасягненняў удзельніка конкурсу за 2017 год у адпаведнасці з крытэрыямі, пазначанымі ў пункце 7 дадзенай Інструкцыі;
  • фота-, відэа-, аўдыё-, тэкставы матэрыял, які адлюстроўвае дасягненні творчай дзейнасці ўдзельнікаў конкурсу (у тым ліку на папяровых і (або) электронных носьбітах);
  • копіі дакументаў, якія пацвярджаюць мастацкі ўзровень творчых, педагагічных, вытворчых дасягненняў, прафесійныя якасці ўдзельніка конкурсу, публікацыі аб дасягненнях удзельніка конкурсу ў сродках масавай інфармацыі (на папяровых і (або) электронных носьбітах).

Датай прадстаўлення конкурсных дакументаў лічыцца ўваходная дата рэгістрацыі ліста арганізацыі, якім суправаджаюцца конкурсныя дакументы.

Конкурсныя дакументы, прадстаўленыя не ў вызначаны тэрмін, або не ў поўным аб'ёме да ўдзелу ў конкурсе не прымаюцца.

Конкурсныя дакументы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца;

8.3. з 16 па 25 студзеня 2018 г. уключна – разгляд конкурсных дакументаў і вызначэнне пераможцаў конкурсу.

Прадстаўленыя конкурсныя дакументы разглядаюцца на адпаведнасць конкурсным патрабаванням, вызначаецца мастацкі ўзровень і значнасць дасягненняў удзельніка конкурсу з прыцягненнем, пры неабходнасці, экспертаў з ліку вядомых і аўтарытэтных работнікаў арганізацый культуры, устаноў адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі і рэдакцыйна-выдавецкіх устаноў, праектных і падрадных арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў, у тым ліку творчых саюзаў.

Журы конкурсу вызначае пераможцаў – не больш за аднаго пераможцу ў кожнай намінацыі.

Журы конкурсу мае права не вызначаць пераможцу ў намінацыі ў выпадку адсутнасці заявак, прызнання непераканаўчым абгрунтавання або недастатковым узроўню дасягненняў удзельніка.

Рашэнні журы конкурсу аб вызначэнні пераможцаў афармляюцца пратаколамі, якія падпісваюцца ўсімі членамі журы, што прысутнічалі на пасяджэнні, лічацца канчатковымі і перагляду не падлягаюць.

Вынікі конкурсу падводзяцца на падставе пратакола рашэння журы конкурсу і зацвярджаюцца загадам Міністэрства культуры;

8.4. да 28 лютага 2018 г. – абвяшчэнне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў.

Пераможцы конкурсу узнагароджваюцца дыпломамі і грашовымі прэміямі ў памеры па 25 базавых велічынь.

Дыпломы ўручаюцца на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Чалавек Года ў сферы культуры». Канкрэтны тэрмін правядзення ўрачыстай цырымоніі вызначаецца Міністэрствам культуры.

Грашовыя прэміі пералічваюцца Міністэрствам культуры на разліковы рахунак пераможцаў конкурсу, зыходзячы з памеру базавай велічыні на дату зацвярджэння вынікаў конкурсу.

9. Для вызначэння пераможцаў Міністэрствам культуры фарміруюцца і зацвярджаюцца персанальныя склады журы конкурсу:

  • па намінацыях «Выяўленчае мастацтва», «Манументальнае мастацтва», «Тэатральнае мастацтва», «Музычнае мастацтва», «Харэаграфічнае мастацтва», «Эстраднае мастацтва», «Цыркавое мастацтва», «Кінавідэамастацтва»;
  • па намінацыях «Захаванне гісторыка-культурнай спадчыны», «Архітэктура і рэстаўрацыя»;
  • па намінацыях «Народная творчасць», «Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва»;
  • па намінацыях «Музейная дзейнасць», «Бібліятэчная дзейнасць», «Клубная дзейнасць»;
  • па намінацыі «Педагагічная работа з творчай моладдзю»;
  • па намінацыі «Асвятленне пытанняў культуры ў сродках масавай інфармацыі».

Члены журы конкурсу не могуць з'яўляцца ўдзельнікамі конкурсу, а таксама ўдзельнічаць у абмеркаванні і галасаванні за ўдзельнікаў конкурсу, з якімі звязаны роднаснымі ці працоўнымі адносінамі.

Пасяджэнне журы лічыцца правамоцным, калі на ім прысутнічала больш паловы членаў журы.

Парадак галасавання вызначаецца на пачатку пасяджэння журы. Рашэнні журы прымаюцца адкрытым або тайным галасаваннем простай большасцю галасоў. У выпадку роўнай колькасці галасоў, пададзенах за некалькіх удзельнікаў конкурсу, пераможцам лічыцца той, за каго прагаласаваў старшыня журы.

Члены журы не маюць права паведамляць асобам, якія не з'яўляюцца членамі журы, інфармацыю аб ходзе і выніках абмеркавання і галасавання.

10. Інфармацыя аб правядзенні конкурсу і яго выніках размяшчаюцца ў газеце «Культура» і на афіцыйным сайце Міністэрства культуры ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт.

11. Фінансаванне падрыхтоўкі і правядзення конкурсу ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, прадугледжаных на правядзенне цэнтралізаваных культурных мерапрыемстваў, а таксама іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

ЗАЯЎКА
на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе
«Чалавек Года ў сферы культуры»
па выніках 2017 года