220013, г.Минск, ул. Дорошевича, 8,

приемная администрации: +375 17 378-34-12,

факс: +375 17 353-32-21, +375 17 379-25-75,

sovadm@minsk.gov.by (не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц.
Реализовать данную возможность можно через сайт обращения.бел (интернет-сайт))

«горячая линия»

Рус Бел

Нікіцін Іван Савіч
(1824—1861)

Нікіцін Іван Савіч

Нікіцін Іван Савіч нарадзіўся 3.10.1824 у г. Варонеж, Расія.

Рускі паэт. Вучыўся ў духоўнай семінарыі (1839—1843). У 1859 адкрыў кніжны магазін, які стаў цэнтрам літаратурна-грамадскага жыцця Варонежа. Друкаваўся з 1853. У ранніх вершах (1849—1854) побач з рэлігійнымі «Вечнасць», «Малітва» гучаць сацыяльныя матывы («Цішыня ночы», «Помста»). У творчасці 1850-х гадоў звярнуўся да тэмы народнага жыцця («Бурлак», «Жонка ямшчыка», «Араты», паэмы «Кулак», «Тарас»). Рэвалюцыйныя матывы ў вершах «Ганебна гіне наш час!...», «Цяжкі крыж нясем мы, браты», «Падзе ганебнае тыранства...». Майстар паэтычнага пейзажу («Вечар пасля дажджу», «Раніца»). У празаічным «Дзённіку семінарыста» (1861) адлюстраваў побыт бурсы, стварыў вобраз разначынца. Многія вершы Нікіціна пакладзены на музыку М. Рымскім-Корсакавым, Р. Гліэрам, С. Манюшкам і інш. На беларускую мову асобныя яго творы пераклаў Х. Жычка.

У Мінску яго імя носіць вуліца (1961) і 2 завулка.

Нікіцін Іван Савіч

Нікіцін Іван Савіч