220013, г.Минск, ул. Дорошевича, 8,

приемная администрации: +375 17 378-34-12,

факс: +375 17 353-32-21, +375 17 379-25-75,

sovadm@minsk.gov.by (не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц.
Реализовать данную возможность можно через сайт обращения.бел (интернет-сайт))

«горячая линия»

Рус Бел

Пугачоў Емяльян Іванавіч
(1742—1775)

Пугачоў Емяльян Іванавіч

Пугачоў Емяльян Іванавіч нарадзіўся каля 1742 у б. станіце Зімавейская-на-Доне, цяпер тэрыторыя Валгаградскай вобласці, Расія.

Кіраўнік сялянскай вайны 1773—1775. Данскі казак, харунжы (1770). Удзельнік Сямігадовай 1756—1763 і руска-турэцкай 1768—1774 войнаў. У 1771 уцёк ад ваеннай службы на р. Церак, там выбраны станічным атаманам. У лютым 1772 арыштаваны, уцёк да старавераў у Ветку на Гомельшчыне, у лістападзе — на р. Яік (цяпер Урал), дзе агітаваў казакаў пайсці на вольныя землі за р. Кубань. Арыштаваны, засуджаны на катаргу. У маі 1773 уцёк з казанскага астрога на Яік, дзе паводле дамоўленасці з групай казакоў абвясціў сябе імператарам Пятром III (верасень 1773). Выступаў з утапічнай ідэяй «справядлівага» казацка-сялянскага царства. У час сялянскай вайны непісьменны Пугачоў паказаў вялікія арганізатарскія і ваенныя здольнасці. Жорстка распраўляўся з дваранамі і ўсімі, хто не прызнаваў яго імператарам. Пасля канчатковага паражэння ад урадавых войск Пугачоў 19.9.1774 схоплены групай сваіх прыбліжаных і неўзабаве выдадзены ўладам. Пакараны смерцю (чвартаваны) ў Маскве.

У Мінску ў гонар Е.І. Пугачова названа вуліца — Пугачоўская (1922).

Пугачоў Емяльян Іванавіч