220013, г.Минск, ул. Дорошевича, 8,

приемная администрации: +375 17 378-34-12,

факс: +375 17 353-32-21, +375 17 379-25-75,

sovadm@minsk.gov.by (не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц.
Реализовать данную возможность можно через сайт обращения.бел (интернет-сайт))

«горячая линия»

Рус Бел

Адкрыты фестываль настаўнікаў кітайскай мовы "Майстар кітайскай мовы 2020 года" з'яўляецца першым у Рэспубліцы Беларусь фестывалем, які накіраваны на стварэнне пляцоўкі для абмену вопытам сучаснымі эфектыўнымі формамі і метадамі навучання кітайскай мове і культуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Фестываль праводзіўся па ініцыятыве дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г.Мінска". Яго арганізатарамі выступілі  ўпраўленне па адукацыі адміністрацыі Савецкага раёна горада Мінска, дзяржаўная ўстанова адукацыі "Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі"; Кабінет Канфуцыя Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя ў дзяржаўнай установе адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска" і рэсурсны цэнтр грамадска-гуманітарнага накірунку "Цэнтр кітайскай мовы і культуры" дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска".

Фестываль праходзіў сярод дзяржаўных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з 12.03.2020 па 25.05.2020.

Удзельнікаў цырымоніі ўзнагароджання віталі Таццяна Якаўлеўна Янушкевіч, прарэктар дзяржаўнай установы адукацыі "Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі", Людміла Расціславаўна Ляхновіч, намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска, Ірына Леанідаўна Пасюкевіч, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска”.

Пераможцамі фестывалю сталі Серафімава Марына Мікалаеўна, настаўнік кітайскай мовы дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №10 г. Мінска" - Дыплом І ступені, Кутузава Соф'я Станіславаўна, настаўнік кітайскай мовы дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска" - Дыплом ІІ ступені, Рыбчынская Ганна Алегаўна, настаўнік кітайскай мовы дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №40 г. Мінска" - Дыплом ІІІ ступені.

Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў, жадаем, каб кожная творчая знаходка паспяхова рэалізавалася ў вашай педагагічнай дзейнасці! Мудрасці вам, аптымізму і новых перамог!