220013, г.Минск, ул. Дорошевича, 8,

приемная администрации: +375 17 378-34-12,

факс: +375 17 353-32-21, +375 17 379-25-75,

sovadm@minsk.gov.by (не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц.
Реализовать данную возможность можно через сайт обращения.бел (интернет-сайт))

«горячая линия»

Рус Бел
Кніжна-патрыятычная акцыя “Свята маёй краіны”

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь  у бібліятэках Савецкага раёна праходзіць кніжна-патрыятычная акцыя “Свята маёй краіны”. Акцыя накіравана на фарміраванне грамадзянскай і патрыятычнай культуры ва ўмовах бібліятэчнай прасторы.

Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы (вул. Веры Харужай, 16) прадставіла выставы “Свята гонару і веры ў будучыню”, “Зямля бацькоў – жыцця крыніца”, “Беларусь у маім сэрцы”. Экспазіцыі адлюстроўваюць лепшыя традыцыі беларускага народа, унікальныя прыродныя багацці краіны, распавядаюць аб знакамітых беларусах. Патрыятычныя кніжныя выставы таксама сустракаюць чытачоў перад уваходам у бібліятэку ў летняй чытальнай зале.

На сайце ўстановы www.publib.by і ў сацыяльных сетках Facebook, Instagram, ВК размешчаны: інтэрактыўная віктарына “Беларусь - свабодная, незалежная краіна”, віртуальны тэст “Мы разам – Беларусь!”.

Бібліятэка № 2 (Усходняя, 56) падрыхтавала тэматычныя кніжныя выставы “Край мой - Беларусь”, “Твая зямля, твая Радзіма названа светла: Беларусь”. На выставах прадстаўлены выданні, якія распавядаюць пра станаўленне беларускай дзяржаўнасці, пра асоб, якія ўнеслі значны ўклад у гісторыю Беларусі; аб сучасным стане развіцця краіны, дасягненнях у сацыяльна-эканамічнай, навуковай і культурнай сферах, палітычных і эканамічных сувязях.  Самых маленькіх чытачоў бібліятэкі чакае віктарына “Ганаруся табой, Беларусь!”.

У бібліятэцы № 17 (Лагойскі тракт, 25, к.1) дзейнічае кніжная выстава-панарама “Свята маёй краіны”.  На выставе прадстаўлены лепшыя выданні, якія знаёмяць чытачоў з сімволікай беларускай дзяржаўнасці, гісторыяй, культурай і традыцыямі роднага краю.