220013, г.Минск, ул. Дорошевича, 8,

приемная администрации: +375 17 378-34-12,

факс: +375 17 353-32-21, +375 17 379-25-75,

sovadm@minsk.gov.by (не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц.
Реализовать данную возможность можно через сайт обращения.бел (интернет-сайт))

«горячая линия»

Рус Бел

Наш дом на цёплым баку

Некалькі тыдняў засынаю ў шкарпэтках. Коўдру нацягваю да падбародка, скручваюся абаранкам і шукаю цёплую спіну ката. Ён зараз замест грэлкі. Для тых, хто гэтак жа, як і я, любіць цяпло, абвяшчаю: учора жылфонд Мінска пачалі падключаць да ацяплення. Так што ў хуткім часе цяпло запоўніць батарэі ўсіх сталічных кватэр. 

Гатова — цяпло пайшло!

Батарэі просяць цяпла

Сёлета ўпершыню тэрміны падключэння да ацяплення не трэба ўзгадняць з Міністэрствам ЖКГ. Адміністрацыі гарадоў самастойна вырашаюць, калі пусціць у кватэры цяпло. У Мінску, Брэсцкай і Гомельскай абласцях у панядзелак традыцыйна першымі падалі цяпло ва ўстановы сацыяльнай сферы (школы, дзіцячыя садкі, музеі, паліклінікі, кансерваторыі і гэтак далей). Учора ўзяліся і за жылфонд. Дарэчы, Мінск стаў першым, дзе падключылі да ацяплення кватэры. На чарзе Віцебская вобласць, там у кватэрах пацяплее з 16 кастрычніка. На дзень раней падключаць аб’екты сацыяльнай сферы. Ва ўсіх кватэрах цяпло з’явіцца на працягу трох дзён пасля пачатку запуску. Ёсць навіна і для офісных работнікаў: у адміністрацыйныя будынкі цяпло прыйдзе з 19 кастрычніка.

Мы знаходзімся на вуліцы Гікалы, 8. Сёння жыхары гэтага шматкватэрнага дома аднымі з першых парадуюцца цёплым батарэям. Спускаемся ў цеплавузел — тут усё ў поўным парадку. Да новага сезона спецыялісты пачынаюць рыхтавацца адразу пасля заканчэння папярэдняга. У прызначаны час ацяпляльныя сістэмы не павінны падвесці. Для гэтага выканалі кожны пункт са спісу важных спраў — замянілі цеплаізаляцыю, запорныя арматуры, пераварылі стаякі, зрабілі прамыванне і прачыстку.

— Папярэдне сістэма ацяплення ўжо запоўнена вадой. Яна не зліваецца па заканчэнні сезона і знаходзіцца ўнутры пад ціскам, — паказваючы на трубы цеплавога вузла, распавядае намеснік дырэктара КУП ЖКГ Савецкага раёна па эксплуатацыі жыллёвага фонду Сяргей Шчыглеўскі.

Зараз засаўкі закрыты, але цепланасіцель ужо падыходзіць на падачу. Першым адкрываем ніжні рычаг адваротнай магістралі. Яна часцей за ўсё «сілкуе» кухонныя батарэі. Следам бярэмся за той, што ніжэй магістралі, якая падае цяпло. Гатова!

— Пасля падачы ціску правяраю заваздушванне сістэмы ў падвалах і на паддашках, — тлумачыць рабочы па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў КУП ЖКГ Савецкага раёна Генадзій Мыцько. Ён спецыяліст са стажам, з паветранымі заторамі спраўляецца на раз-два.

Каб было прыемна

Пасля запуску, каб цяпло паступала бесперабойна, на працягу дзесяці дзён спецыялісты рэгулююць аўтаматыку і заваздушванне сістэм ацяплення ў кватэрах. Дарэчы, калі вы сутыкнуліся з такой праблемай, звяртайцеся ў адзіны кантакт-цэнтр 115.бел. ЖКГ абяцае ліквідаваць непаладкі ў той жа дзень.

Калі жыхарам вельмі хочацца даведацца, калі ў іх дом паступіць цяпло, можна паглядзець адпаведныя спісы на сайце адміністрацыі раёна ці скарыстацца некалькімі анлайн-каналамі. Напрыклад, на мінулым тыдні запрацаваў бот «Моя Республика» 115.бел у Telegram, чат-бот 115belbot у Viber, а таксама мабільны дадатак 115.бел. Зарэгістраваныя карыстальнікі атрымаюць рush-апавяшчэнне аб уключэнні ацяплення па выбраных адрасах.

Градусы ў кватэрах рэгулюе аўтаматычная сістэма. Жыхары не павінны аблівацца потам ці, наадварот, мерзнуць ад холаду. У залежнасці ад тэмпературы за акном спецыяльны клапан у цеплавым вузле адкрываецца або закрываецца. Тым самым рэгулюе падачу цяпла. У дзень запуску на вуліцы было + 13 градусаў, сістэма палічыла, што ў такіх умовах батарэі павінны разгарачыцца да 36 градусаў. Так жыхары адчуюць прыемнае цяпло.
По информации газеты «Рэспубліка»