220013, г.Минск, ул. Дорошевича, 8,

приемная администрации: +375 17 378-34-12,

факс: +375 17 353-32-21, +375 17 379-25-75,

sovadm@minsk.gov.by (не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц.
Реализовать данную возможность можно через сайт обращения.бел (интернет-сайт))

«горячая линия»

Рус Бел

У дзяржаўнай установе адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г.Мінска" адбыўся выпускны вечар.

У гэтым годзе гімназію закончылі 24 выпускнікі, з якіх 5 узнагароджаны залатымі медалямі, 5 - пахавальнымі лістамі "За асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў".

Жаданым  госцем на гэтым урачыстым мерапрыемстве стаў глава адміністрацыі Савецкага раёна г.Мінска – Хільман Сяргей Анатольевіч.

Сяргей Анатольевіч выказаў словы віншавання, уручыў атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору і залатыя медалі выпускнікам гімназіі, пахвальныя лісты "За асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў"?

Таксама на гэтым свяце Хільман С.А. павіншаваў стыпендыята спецыальнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі – Бартосіка Геральда, вучня 6 класа.

На выпускным вечары была закладзена новая традыцыя для нашай гімназіі – "Пасадка дрэва", як сімвал адзінства выпускнікоў.

Сяргей Анатольевіч разам з выпускнікамі гімназіі пасадзіў дрэва ў гімназічным дворыку.

Дадзеная традыцыя асабліва сімвалічна, так як   2021 год абвешчаны Годам народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь.