220013, г.Минск, ул. Дорошевича, 8,

приемная администрации: +375 17 378-34-12,

факс: +375 17 353-32-21, +375 17 379-25-75,

sovadm@minsk.gov.by (не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц.
Реализовать данную возможность можно через сайт обращения.бел (интернет-сайт))

«горячая линия»

Рус Бел

“дзяліцца гісторыямі і
эмоцыямі - неад'емнае права
кожнага чалавека”

Штогод з 2010 года у першую сераду сакавіка адзначаецца Сусветны дзень чытання ўслых.

У рамках адзінага Дня чытання 3 сакавіка 2021 года Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы сумесна з Савецкай раеннай арганізацыяй г. Мінска РГА “Белая Русь” таксама ужо традыцыйна далучалася да сацыяльна-культурнай акцыі “Міжнародны дзень чытання ўслых”.

У гэты дзень цэнтрам увагі сталі слова і кніга. Дзеці і дарослыя з вялікім задавальненнем слухалі, калі ім чыталі услых. Асабліва, калі гэта былі вясёлыя вершы, урыўкі з класічнай прозы, павучальныя байкі і казкі.

На працягу дня бібліятэку наведала вельмі шмат чытачоў і гасцей. З навучэнцамі 3-га класа ДУ “СШ № 27 г. Мінска”свае творы чытала паэтка Іна Фралова. Гэта былі хуткагаворкі, гульня ў рыфму, павучальныя вершы.

Для дзяцей малодшага ўзросту быў праведзены паэтычны вернісаж “Сонейкам цёпленькім, зеленню вабнаю абдаравала зямельку вясна”. Пад музыку з дапамогай пальчыкавай гімнастыкі бібліятэкар Юлія Навумава таксама чытала казкі, пацешкі і вершы.

Завяршылася мерапрыемства безумоўна на пярэданні Дня жанчын вершамі пра каханне вядомых рускіх класікаў у рамках гасцёўні-віншавання “Дазволь цябе кахаць”.

“Чытаем разам! Чытаем услых! Чытаем з Белай Руссю”

“Чытаем разам! Чытаем услых! Чытаем з Белай Руссю”

“Чытаем разам! Чытаем услых! Чытаем з Белай Руссю”

“Чытаем разам! Чытаем услых! Чытаем з Белай Руссю”