220013, г.Минск, ул. Дорошевича, 8,

приемная администрации: +375 17 378-34-12,

факс: +375 17 353-32-21, +375 17 379-25-75,

sovadm@minsk.gov.by (не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц.
Реализовать данную возможность можно через сайт обращения.бел (интернет-сайт))

«горячая линия»

Рус Бел

Бяда Леанід Ігнатавіч
(1920—1976)

Бяда Леанід Ігнатавіч

Бяда Леанід Ігнатавіч нарадзіўся 16.08.1920 у с. Новапакроўка Урыцкага р-на Кустанайскай вобл., Казахстан.

Скончыў Чкалаўскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў (1942). З жніўня 1942 на Сталінградскім, Паўднёвым, 4-м Украінскім, 3-м Беларускім франтах — пілот, камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка. Удзельнік Сталінградскай бітвы, вызвалення Украіны, Беларусі, Літвы, наступальных аперацый ва Усходняй Прусіі і Польшчы. Зрабіў 214 баявых вылетаў. Двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945). Пасля вайны скончыў Ваенна-паветраную акадэмію (1950), Ваенную акадэмію Генштаба (1957). Камандаваў авіяцыйным палком, дывізіяй, авіяцыяй БВА. Генерал-лейтэнант авіяцыі (1972). Заслужаны ваенны лётчык СССР. Загінуў у аўтакатастрофе.

Бяда Леанід Ігнатавіч

Бяда Леанід Ігнатавіч

Вуліца ў Савецкім раёне атрымала імя Л.І. Бяды ў 1977. На доме, дзе ён жыў (вул. Я. Купалы, 7) — мемарыяльная дошка.