Russian Belarusian
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9

Гало Захар Захаравіч
(1923—1944)

Гало Захар Захаравіч

Гало Захар Захаравіч нарадзіўся 18.03.1923 у Мінску.

Удзельнік Мінскага партыйнага падполля. Член ВЛКСМ. З восені 1941 па заданні падпольнага партыйнага камітэта працаваў сакратаром бюро пропускаў Мінскай гарадской управы. Забяспечваў падпольшчыкаў бланкамі пашпартоў, перадаваў звесткі аб падрыхтоўцы гітлераўцамі аблаў, карных экспедыцый. Быў звязаны з падпольнымі групамі на чыгуначным вузле, Лагойскім падполным РК КП(б)Б, спецгрупай ЦШПР. Узначальваў дыверсійную групу, якая ў ліпені — верасні 1943 замініравала 6 эшалонаў, што ішлі на фронт. Перапраўляў зброю і боепрыпасы ў партызанскі атрад імя Суворава брыгады «Народныя мсціўцы». Актыўна ўдзельнічаў у выратаванні савецкіх ваеннапалонных і адпраўцы іх у партызанскія атрады. 25.10.1943 арыштаваны. Загінуў у фашысцкіх засценках.

Гало Захар Захаравіч

Вуліца ў Савецкім раёне атрымала імя З.З. Гало ў 1964. На вуліцы размешчана ветэрынарная станцыя Савецкага раёна.

Гало Захар Захаравіч