Russian Belarusian
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9

Кальцоў Аляксей Васілевіч
(1809—1842)

Кальцоў Аляксей Васілевіч

Кальцоў Аляксей Васілевіч нарадзіўся ў 1809 у Варонежы, Расія.

Паэт дэбютаваў ананімна ў 1830. Адзіны прыжыццёвы зборнік паэзіі «Вершы» (1835). На лёс Кальцова як паэта і на фарміраванне яго ідэйна-мастацкіх поглядаў паўплывала знаёмства з А.С. Пушкіным і В. Бялінскім. У вершах 1825—1830, напісаных у духу сентыментальнай і рамантычнай паэзіі, паявіліся і рэалістычныя рысы («Падарожны», «Начлег чумакоў»). Пісаў пасланні, элегіі, рамансы, мадрыгалы, трыялеты. Вяршыня творчасці Кальцова — песні, створаныя ў традыцыях рускага фальклору. Многія сталі народнымі песнямі. Апяваў працу земляроба, красу роднай прыроды («Песня аратага», «Ураджай», «Касец»), распавядаў пра цяжкі лёс беднаты («Горкая доля», «Гора», «Доля бедняка»), пра імкненне народных мас да лепшай долі, выказваў пратэст супраць прыгонніцтва («Дума сокала», «Лес»). Паэзія Кальцова вызначаецца рэалізмам і народнасцю, глыбокім лірызмам і шчырасцю, выразнасцю мовы, рытміка-інтанацыйным багаццем. Паасобныя вершы Кальцова на беларускую мову пераклалі Л. Дайнека, Я. Міклашэўскі, М. Мятліцкі.

У Мінску яго імя носіць вуліца (1959), 4 завулка і праезд.

Кальцоў Аляксей Васілевіч