Russian Belarusian
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9

Крамской Іван Мікалаевіч
(1837—1887)

Крамской Іван Мікалаевіч

Крамской Іван Мікалаевіч нарадзіўся 8.06.1837 у г. Астрагожск Варонежскай вобласці, Расія.

Расійскі жывапісец і ідэйны кіраўнік дэмакратычнага руху ў рускім мастацтве 1860—1880-х г. Вучыўся ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтва (1857—1863). Выкладаў у Рысавальнай школе Таварыства заахвочвання мастакоў (1863—1868). Ініцыятар «бунту чатырнаццаці», завершанага выхадам з Акадэміі мастацтва яе выпускнікоў, якія стварылі Арцель мастакоў. Адзін са стваральнікаў і ідэолагаў Таварыства перасоўных мастацкіх выставак. Лідэр рэалістычнага кірунку ў рускім жывапісе 2-й паловы 19 ст. Працаваў пераважна ў жанры партрэта. Стварыў галерэю вобразаў прадстаўнікоў дэмакратычнай інтэлігенцыі Расіі: Л.Талстой, І.Шышкін (абодва 1873), П.Траццякоў (1876), М.Някрасаў (1877), М.Салтыкоў-Шчадрын (1879), С.П.Боткін (1880) і інш., шэраг твораў на мяжы партрэта і тэматычнай карціны: «Някрасаў у перыяд «Апошніх песень» (1877—1878), «Невядомая» (1883), «Несуцешнае гора» (1884). Пранікнёнае назіранне народнага тыпажу, пераасэнсаванне рэлігійнай тэматыкі ў маральна-філасофскім плане, ідэю гераічнага самаахвяравання ўвасобіў у творах «Палясоўшчык» (1874), «Міна Майсееў» (1882), «Селянін з аброццю» (1883), «Хрыстос у пустыні» (1872). У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі знаходзяцца яго творы «Жаночы партрэт» (1870-я г.), «Дзеці ў лесе» (1887).

У Савецкім раёне імя мастака носіць вуліца (1962).

Крамской Іван Мікалаевіч

Крамской Іван Мікалаевіч