Russian Belarusian
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9

Крыловіч Уладзімір Мікалаевіч
(1895—1937)

Крыловіч Уладзімір Мікалаевіч

Крыловіч Уладзімір Мікалаевіч нарадзіўся 1.11.1895 у в. Крыловічы Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

Беларускі акцёр, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатра. Заслужаны артыст Беларусі (1931). Скончыў Мінскае гарадское вучылішча (1914). 3 1915 выступаў на аматарскай сцэне. 3 1921 БДТ-1 (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы). Акцёр шырокага творчага дыяпазону: выконваў ролі сацыяльных і рамантычных герояў, характарныя і камедыйныя. Валодаў яркімі сцэнічнымі данымі, высокай культурай мовы, дасканаласцю грыму, мімікі і жэстаў, майстэрствам поўнага пераўвасаблення, узбуйненай тыпізацыі характараў, імправізацыі пры тонкім адчуванні акцёрскага ансамбля. Яго раняй творчасці ўласцівая яскравая рамантычная афарбоўка (Машэка, Кастусь Каліноўскі ў аднайм. п'есах Е.Міровіча). Па-майстэрску непераўзыдзена ствараў вобразы нацыянальнай драматургіі: Сцяпан Крыніцкі («Паўлінка» Я.Купалы), Кручкоў («Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінке-віча), Ваявода, Граковіч і Вагін («Каваль-ваявода», «Перамога» і «Запяюць верацёны» Міровіча), Жрэц, Чужакоў («Вір» і «Мост» Я.Рамановіча), Шчураў («Міжбур'е» Дз.Курдзіна), Карнейчьгк («Канец дружбы» К.Крапівы) і інш. Сярод іншых роляў: Мароз («Гута» Р.Кобеца), Шагабутдзінаў («Мяцеж» паводле Дз.Фурманава), Вяршынін («Браняпоезд 14—69» У.Іванова), Малько («Далёкае» А.Афінагенава), Бераст («Платон Крэчат» А.Карнейчука), Чадаў («Жыццё кліча» У.Біль-Белацаркоўскага). У характарных і камедыйных ролях вынаходзіў трапныя дэталі, непаўторныя нюансы: Тарквіній («Жрэц Тарквіній» С.Паліванава), Муфці («Мешчанін у дваранах» Мальера), Крэспа («Вясковы суддзя» П.Кальдэрона) і інш. Здымаўся ў кіно: «Двойчы народжаны», «Дняпро ў агні». На магіле Крыловіча на Вайсковых могілках у Мінску ўстаноўлены яго бюст.

У Мінску яго імя носіць вуліца (1968), 2 завулка.

Крыловіч Уладзімір Мікалаевіч

Крыловіч Уладзімір Мікалаевіч