Russian Belarusian
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9

Платонаў Барыс Віктаравіч
(1903—1967)

Платонаў Барыс Віктаравіч

Платонаў Барыс Віктаравіч нарадзіўся 24.07.1903 у Мінску.

Беларускі савецкі акцер, педагог. Народны артыст СССР (1948). Народны артыст БССР (1946).

Удзельнік Грамадзянскай вайны. З 1920 працаваў у самадзейным калектыве пры «Беларускай хатцы» і тэатры рэвалюцыйнай сатыры ў Мінску. З 1922 у Беларускім тэатры імя Янкі Купалы, у 1961—1963 — яго мастацкі кіраўнік. З 1965 загадчык кафедры майстэрства акцёра і рэжысуры Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Спалучаў тонкі псіхалагічны малюнак ролі. Сярод лепшых работ: Заслонаў («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона), Туміловіч («Пяюць жаваранкі» К. Крапівы), Трыгорын («Чайка» А. Чэхава), Быкоўскі («Паўлінка» Я. Купалы), Лявон («Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка), Рамэо («Рамэо і Джульета» У. Шэкспіра), Эзоп («Ліса і вінаград» Г. Фігейтрэду), Пётр («Апошнія» М. Горкага) і інш. Выступаў на Беларускім радыё з чытаннем твораў прозы і паэзіі. Зняўся ў фільмах «Кастусь Каліноўскі», «Песня вясны», «Паўлінка», «Пяюць жаваранкі», «Хто смяецца апошнім» і інш. Пра Б.В. Платонава зняты дакументальны фільм «Думкі і вобразы» (1965).

Імем Б.В. Платонава ў Мінску названа вуліца (1968, былая Высокая), якая пралягае па тэрыторыі Партызанскага, Першамайскага і Савецкага раёнаў, на адным з дамоў вуліцы ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Платонаў Барыс Віктаравіч

Платонаў Барыс Віктаравіч

На вуліцы размешчаны: навукова-даследчы інстытут «Транстэхніка», пасольства Венгерскай Рэспублікі і Эстонскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, друкарня «Друкарскі дом», бізнес-цэнтр «Вікторыя-плаза».