Russian Belarusian
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9

Смалячкоў Феадосій Арцемьевіч
(1923—1942)

Смалячкоў Феадосій Арцемьевіч

Смалячкоў Феадосій Арцемьевіч нарадзіўся 12.07.1923 у в. Падгор`е Быхаўскага р-на Магілёўскай вобласці.

Вучыўся ў школе ФЗВ у Ленінградзе. Працаваў каменшчыкам на будоўлях Ленінграда. На Ленінградскім фронце з 1941. Адзін з ініцыятараў снайперскага руху за адкрыццё асабістага рахунку знішчаных фашыстаў. Пачын снайпера Ф.А. Смалячкова быў распаўсюджаны на Ленінградскім і іншых франтах. Ф.А. Смалячкоў асабіста падрыхтаваў 10 снайпераў, знішчыў 125 гітліраўцаў. Пагіб у баі 15.01.1942. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 6.02.1942.

Вуліца ў Савецкім раёне названа яго імем у 1955, на доме № 1 мемарыяльная дошка (1965).

Смалячкоў Феадосій Арцемьевіч

Смалячкоў Феадосій Арцемьевіч

На вуліцы размешчаны: інфармацыйна-аналітычнае агенства «Бізнеснавіны», адукацыйны цэнтр «Лідэр».