Russian Belarusian
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9

Собінаў Леанід Віталевіч
(1872—1934)

Собінаў Леанід Віталевіч

Собінаў Леанід Віталевіч нарадзіўся 7.06.1872 у г. Яраслаўль, Расія.

Рускі спявак (лірычны тэнар), прадстаўнік рускай класічнай вакальнай школы.

Народны артыст Рэспублікі (1923). Скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага універсітэта (1894), музычна-драматычнае вучылішча Маскоўскага філарманічнага таварыства (1897). 3 1897 у Вялікім тэатры ў Маскве (у 1917—1918 і ў 1921 — дырэктар). У дасканаласці валодаў мастацтвам італьянскага бельканта. У аснове яго мастацтва высокая адухоўленасць, паэтызацыя музычнага вобраза, адзінства бездакорнага вакальнага майстэрства і драматычна асэнсаванай ігры. Адзін з лепшых выканаўцаў партый Ленскага («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага) і Лаэнгрына («Лаэнгрын» Р. Вагнера) на сусветнай сцэне. 3 іншых партый: Сінадал («Дэман» А. Рубінштэйна), Берандзей, Ляўко («Снягурачка», «Майская ноч» М. Рымскага-Корсакава), Рудольф («Багема» Дж. Пучыні), Альфрэд, Герцаг («Травіята», «Рыгалета» Дж. Вердзі). Вёў актыўную канцэртную дзейнасць. Прапагандыст рускай вакальнай лірыкі, тонкі інтэрпрэтатар класічнай камерна-вакальнай музыкі. Канцэртны рэпертуар складалі творы М. Глінкі, П. Чайкоўскага, С. Рахманінава, Л. Бетховена, Р. Шумана, Ф. Шуберта, Ш. Гуно.

У Мінску яго імя носіць вуліца (1954) і 2 завулка, забудаваныя дамамі сядзібнага тыпу.

Собінаў Леанід Віталевіч

Собінаў Леанід Віталевіч

На вуліцы размешчана Пасольства Індыі ў Рэспубліцы Беларусь.