Russian Belarusian
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9

Шчэпкін Міхаіл Сямёнавіч
(1788—1863)

Шчэпкін Міхаіл Сямёнавіч

Шчэпкін Міхаіл Сямёнавіч нарадзіўся 17.11.1788 г. у с. Краснае Шабекінскага раёна Белгародскай вобласці, Расія. Рускі акцёр; заснавальнік рэалізму ў рускім сцэнічным мастацтве. 3 прыгонных. Дэбютаваў у 1805 у Курскім тэатры. 3 1816 у Харкаўскім, з 1818 у Палтаўскім вольных тэарах. У 1822 атрымаў вольную. 3 1823 у Маскоўскім тэатры (з 1824 Малы тэатр). Сцвярджаў асветнае, грамадскае значэнне тэатра, патрабаваў падпарадкавання ўсяго творчага працэсу агульнай ідэі. Імкнуўся да натуральнасці ігры, распрацоўваў прынцыпы мастацтва пераўвасаблення. Лепшыя ролі стварыў у рускай сатырычна-выкрывальніцкай драматургіі: Фамусаў («Гора ад розуму» А. Грыбаедава), Гараднічы («Рэвізор» М. Гогаля) і інш. Яркай народнасцю і нацыянальным гумарам вылучаліся яго работы ва ўкраінскіх творах: Чупрун («Маскаль-чараўнік» І. Катлярэўскага), Шальменка («Шальменка-дзяншчык» Р. Квіткі-Аснаўяненкі). Псіхалагічная глыбіня ўласціва вобразам «прыніжаных і зняважаных» у п'есах І. Тургенева «Халасцяк» (Мошкін) і «Нахлебнік» (Кузаўкін), А. Сухава-Кабыліна «Вяселле Крачынскага» (Мурамскі). Традыцыі рэалізму Шчэпкіна зрабілі вялікі ўплыў на развіццё мастацтва Малога тэатра, які называюць «Домам Шчэпкіна», яны пакладзены ў аснову сістэмы акцёрскага мастацтва К. Станіслаўскага.

У Мінску яго імя носіць вуліца (1954) і завулак.

Шчэпкін Міхаіл Сямёнавіч

Шчэпкін Міхаіл Сямёнавіч