220013, г.Минск, ул. Дорошевича, 8,

приемная администрации: +375 17 378-34-12,

факс: +375 17 353-32-21, +375 17 379-25-75,

sovadm@minsk.gov.by (не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц.
Реализовать данную возможность можно через сайт обращения.бел (интернет-сайт))

«горячая линия»

Рус Бел

Мулявін Уладзімір Георгіевіч
(1941—2003)

Мулявін Уладзімір Георгіевіч

Мулявін Уладзімір Георгіевіч нарадзіўся 12.1.1941 у г. Екацярынбург, Расія.

Беларускі артыст эстрады, кампазітар. Народны артыст Беларусі (1979). Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1980). Народны артыст СССР (1990). Вучыўся ў Свярдлоўскім музычным вучылішчы (1956—1958). 3 1962 артыст Беларускай філармоніі, з 1969 мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага беларускага эстраднага ансамбля «Песняры». У творчай дзейнасці своеасаблівае выканальніцкае майстэрства спалучаецца з глыбокім веданнем народнай песеннай творчасці, захаваннем і ўзбагачэннем яе лепшых традыцый. Аўтар шматлікіх апрацовак беларускіх народных песень, якія вызначаюць стыль і творчую накіраванасць ансамбля, арганічна спалучаюць стылістыку беларускай народнай песеннасці і сучаснай эстраднай музыкі («Касіў Ясь канюшыну», «Па ваду ішла», «А ў месяцы верасні», «Рэчанька», «Купалінка», «Перапёлачка», «А ў полі вярба», «Каліна» і інш.). Сярод твораў: опера-прытча «Песня пра долю» (1972), вакальны цыкл «Я не паэта...» (1981) і песенна-інструментальная кампазіцыя «Песня — бясцэнны дар» (1982) на словы Я. Купалы, музычны спектакль «На ўвесь голас» на словы У. Маякоўскага (1988), песенна-інструментальныя кампазіцыі «Ванька-Устанька» на словы Я. Еўтушэнкі (1975), «Праз усю вайну» на словы беларускіх і расійскіх паэтаў (1985), «Вянок Багдановічу» на вершы М. Багдановіча (1991), вакальная кампазіцыя «Крык птушкі» на словы Ю. Рыбчынскага, песні, у т.л. «Александрына», «Завушніцы», «Чырвона ружа», «Ой, калядачкі»; «Балада пра чатырох заложнікаў»; музыка да драматычных спектакляў і кінафільмаў. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1976. Лаўрэат Усесаюзных конкурсаў артыстаў эстрады (1970), выканаўцаў савецкай песні (1973, 1-я прэмія), міжнароднага фестывалю песні «Залаты леў» (1973, Лейпцыг), 2-га фестывалю палітычнай песні ў Хельсінкі (1978). Галоўны прыз фірмы «Мелодыя» «Залаты дыск» (1982). У 2009 выпушчана паштовая марка Беларусі, прысвечаная Мулявіну.

У Мінску яго імя носіць бульвар (2003), на доме, дзе ён жыў (вул. Л. Бяды, 13) — мемарыяльная дошка. Музей Уладзіміра Мулявіна ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Мулявін Уладзімір Георгіевіч

Мулявін Уладзімір Георгіевіч

На бульвары размешчаны сквер імя Мулявіна, дзе ў 2017 адкрыты помнік артысту (аўтар скульптуры — Аляксандр Каструкоў).